Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Круглы стол «Беларуская мова як інструмент фарміравання грамадзянскай ідэнтычнасці»

21 лютага 2025 г. у Прэс-цэнтры Дома прэсы прайшоў круглы стол, прымеркаваны да Дня роднай мовы, на тэму: «Беларуская мова як інструмент фарміравання грамадзянскай ідэнтычнасці і культуры міжнацыянальнага дыялогу».

Падчас круглага стала абмяркоўвалі важнасць беларускага мовы як фактару самавызначэння, ідэнтычнасці, незалежнасці сярод іншых нацый і інструмента перадачы культурнай спадчыны беларускага народа.

Удзел прымалі:

Гальпяровіч Навум Якаўлевіч – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, паэт, публіцыст, стваральнік і вядучы аўтарскага праекту «Суразмоўцы»на тэлеканале «Беларусь 3»;

Капылоў Ігар Лявонавіч Лявонавіч – дырэктар - філіяла Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі;

Чарота Аляксей Іванавіч – намеснік дырэктара выдавецкага дома «Звязда», галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва";

Шапран Наталля Мікалаеўна – галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова»;

Радзевіч Аляксандр Аляксандравіч – старшы выкладчык кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта.

Тэкст з сайта: Дом прэсы

belБеларуская мова