27 сакавіка 2025 года ў чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі адбыўся навуковы круглы стол «Беларускі этнограф савецкай эпохі (да 120-годдзя М.Я. Грынблата)». Арганізатарам мерапрыемства выступіў аддзел фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
З прывітальным словам выступілі загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Таццяна Васільеўна Валодзіна і старшы навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаўкандыдат гістарычных навук Ірына Юр'еўна Смірнова.
Усяго ў рамках навуковага круглага стала было заслухана каля 10 дакладаў.
Тэкст і фота з сайта: Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі