Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Круглы стол «Беларуская культура — аснова народнага адзінства»

17 верасня 2025 года да Дня народнага адзінства ў Нацыянальным мастацкім музеі адбыўся круглы стол «Беларуская культура - аснова народнага адзінства» і ўрачыстае адкрыццё выставы «Павел Южик (1874–1944): художник и учитель». На выставе прадстаўлены работы майстра з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея і прыватных калекцый.

З прывітальным словам выступілі першы намеснік генеральнага дырэктара Вікторыя Кузьміна, загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат мастацтвазнаўства Барыс Лазука, начальнік аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама Таццяна Ражава, дырэктар дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы «Музей-сядзіба М.К. Агінскага» Людміла Градзіцкая.

Тэкст і фота з сайта: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

belБеларуская мова