У Талачыне ўшанавалі памяць знакамітага земляка — мовазнаўцы Аркадзя Жураўскага.
19 снежня 2024 года на базе раённай бібліятэкі адбыўся круглы стол, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Жураўскага.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў, супрацоўнікі гэтай установы Валянціна Русак, Наталля Паляшчук, Эльвіра Ярмоленка, намеснік старшыні Талачынскага райвыканкама Алена Бомберава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Наталля Курпан, дырэктар Талачынскага гісторыка-краязнаўчага музея Ірына Пікулік, супрацоўнікі бібліятэкі, педагогі і навучэнцы гарадскіх школ.
Памяць Аркадзя Жураўскага ўшанавана ў Інстытуце мовазнаўства мемарыяльнай таблічкай, устаноўленай ля дзвярэй кабінета, у якім ён працаваў.
Тэкст і фота з сайта: Наша Талачыншчына