Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Круглы стол у Чашніках

Зрабіць фестываль Васіля Цяпінскага брэндавым мерапрыемствам: на малой радзіме знакамітага беларуса памятаюць і ганарацца яго дасягненнямі, а яшчэ робяць усё для таго, каб фестываль з кожным годам маштабіраваўся і дапамагаў прывабіць сюды турыстаў.

Пра гэта гаварылі 17 сакавіка 2026 года падчас круглага стала, што прайшоў у Чашніцкім райвыканкаме.

У ролі спікераў выступілі дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ігар Капылоў, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа кандыдат філалагічных навук Эльвіра Ярмоленка, загадчык кафедры беларускай і рускай мовы Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ірына Будзько, загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа кандыдат філалагічных навук, дацэнт Наталля Паляшчук, выкладчык факультэта журналістыкі МДУ імя М.В. Ламаносава кандыдат філалагічных навук, медыякансультант Кацярына Сінякова.

Тэкст і фота з сайта: рэдакцыя газеты «Чырвоны прамень»