29 мая 2025 года на пляцоўцы Музея гісторыі беларускага кіно (філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь) супрацоўнікамі аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі быў арганізаваны і праведзены Рэспубліканскі круглы стол «Кинофотодокумент как историческая память о подвиге советского народа в Великой Отечественной войне», прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі аддзела экранных мастацтваў, супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (г. Дзяржынск), Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», члены Беларускага саюза кінематаграфістаў, выкладчыкі і студэнты факультэта журналістыкі і гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У цэнтры навуковай дыскусіі была праблематыка ўключэння і інтэрпрэтацыі хранікальных, кіна- і фотадакументаў у кантэкст ігравых, неігравых і анімацыйных фільмаў ваеннай тэматыкі.
У выніку абмеркавання былі зроблены высновы аб неабходнасці працягу навуковага, творчага супрацоўніцтва аддзела з вядучымі профільнымі архівамі краіны, падкрэслена значнасць навуковага падыходу да выкарыстання архіўных дакументаў у экранным мастацтве.