23 мая 2024 г. у рамках мерапрыемстваў па рэалізацыі Канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024 – 2026 гады прайшоў круглы стол "Культурныя правы і культурная разнастайнасць Беларусі" ў Астравецкай раённай бібліятэцы.
Сярод удзельнікаў – вучоныя Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: Унуковіч Юрый Іосіфавіч, загадчык сектара захавання фальклорнай спадчыны, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, Грунтоў Сяргей Уладзіміравіч, старшы навуковы супрацоўнік аддзела нарадазнаўства, кандыдат гістарычных навук, Трубач Вольга Іванаўна, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў.
Тэкст і фота з сайта: тг-канал Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь