Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Круглы стол «Музыкальное исполнительство: история, теория, практика»

16 красавіка 2026 г. аддзел музычна-выканальніцкага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў супрацоўніцтве з кафедрай музычнай педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, пры ўдзеле аспірантаў, навукова-творчых аб'яднанняў "Facultatis" і "Рэха спадчыны" Беларускага саюза музычных дзеячаў правёў круглы стол «Музыкальное исполнительство: история, теория, практика».

Праблемнае поле навуковага дыскурсу ўключала актуальныя пытанні, звязаныя з эвалюцыяй выканальніцкіх стыляў, станаўленнем і развіццём нацыянальных выканальніцкіх школ, уключаючы характарыстыку творчасці выдатных іх прадстаўнікоў, выканальніцкім аналізам музыкі ў рэчышчы абгрунтавання стварэння выканальніцкай інтэрпрэтацыі, харавым мастацтвам у сувязі з яго культурагеннасцю і сацыяльнымі функцыямі і інш. Асаблівая ўвага была ўдзелена стратэгіі рэпрэзентацыі нацыянальнай музычнай спадчыны ў сучаснай прасторы культуры Беларусі, уключаючы творы, створаныя ў нетрах музычнага жыцця айчынных замкаў, палацаў і сядзіб XVII–XIX стст.

belБеларуская мова