25 лістапада 2025 г. у прэс-цэнтры Дома прэсы адбыўся круглы стол, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння У. Караткевіча, на тэму «Нацыянальны літаратурны скарб Беларусі: творчасць Уладзіміра Караткевіча».
Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прадставіў яго дырэктар -доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка.
У рамках круглага стала ўдзельнікі абмеркавалі ўплыў У. Караткевіча на развіццё беларускай літаратуры, асаблівасці яго мастацкага стылю, а таксама значэнне яго твораў для сучаснага літаратурнага працэсу. Спікеры прадставілі навуковыя даследаванні, новыя выданні і культурныя праекты, прымеркаваныя да юбілею класіка, адказалі на пытанні, звязаныя з папулярызацыяй творчасці Уладзіміра Караткевіча ў Беларусі і за яе межамі.