Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Круглы стол, прысвечаны Сусветнаму дню хлеба

16 кастрычніка 2025 года Мінскі гарадскі камітэт Камуністычнай партыі Беларусі правёў сустрэчу з работнікамі і ідэалагічным актывам на тэму «Хлеб как необходимая составляющая в деле продовольственной безопасности страны и воспитании культуры граждан».

Ад Мінскага гаркама КПБ перад работнікамі завода выступілі Першы сакратар Юрый Круглік, магістр педагагічных навук, і Наталля Цітова, член Мінскага гаркама КПБ, першы сакратар Фрунзенскага раённага камітэта, кандыдат педагагічных навук.
 
У якасці запрошанага эксперта з дакладам па тэме дня выступіў Гурко Аляксандр Віктаравіч, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар.
belБеларуская мова