Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Круглы стол «Светлыя імёны»

"Светлыя імёны: літаратурныя і кінавобразы беларускіх жанчын у мінулым і сучаснасці" — такой была тэма круглага стала, які прайшоў 3 лістапада 2026 года па ініцыятыве Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускага саюза кінематаграфістаў, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Сінадальнага аддзела па культуры і царкоўным мастацтве Беларускай праваслаўнай царквы ў рамках Года беларускай жанчыны і ХХХІІ Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", піша sb.by.

Удзельнікі круглага стала нагадалі пра вобразы беларускіх жанчын, якія ў розныя гады ствараліся пісьменнікамі, паэтамі і кінематаграфістамі Беларусі. Прадметам абмеркавання сталі нацыянальны код беларускі, літаратурныя персанажы і экранныя вобразы, а таксама рэальныя жанчыны, чые лёсы і творчасць пакінулі прыкметны след у айчыннай культуры, і тое, як змянялася ўяўленне аб жаночай ролі і характары — ад класічных твораў да сучаснай літаратуры і кіно.

У круглым стале прынялі ўдзел і выступілі з дакладамі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускага саюза кінематаграфістаў, супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (загадчык аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы кандыдат мастацтвазнаўства Антаніна Карпілава, а таксама супрацоўнікі гэтага аддзела: старшы навуковы супрацоўнік кандыдат мастацтвазнаўства Яўгенія Голікава-Пошка, навуковы супрацоўнік Аляксандр Маруноў і малодшы навуковы супрацоўнік Ганна Рафальская), Музея гісторыі беларускага кіно, выкладчыкі ВНУ, прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы.

Тэкст і фота з сайта: Sb.by Беларусь сегодня

belБеларуская мова