Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Круглы стол «Славістыка. Этналінгвістыка. Этымалогія»

Круглы стол «Славістыка. Этналінгвістыка. Этымалогія» адбыўся 17 лютага 2026 года.

Навуковае мерапрыемства было арганізавана аддзелам славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Круглы стол прайшоў з удзелам вучоных Акадэміі навук, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ і быў накіраваны на прафесійную арыентацыю студэнтаў, падтрымку іх цікавасці да навуковых даследаванняў.

Такі фармат навуковай сустрэчы аказаўся надзвычай удалым для знаёмства з патэнцыяльнымі маладымі навукоўцамі, якія з цягам часу маглі б працягнуць даследаванні ў галіне славістыкі і этналінгвістыкі.

belБеларуская мова