13 лютага 2024 г. у рэдакцыі газеты "Звязда" адбыўся круглы стол на тэму "“Старажытная. Ты самая славянская?..” Іншаземныя словы ў беларускай мове: на карысць ці на шкоду?»
У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства, выкладчыкі факультэта журналістыкі БДУ і журналісты газеты «Звязда». Удзельнікі абмеркавалі погляды на праблему запазычанняў у мове, разгледзелі асаблівасці гэтага працэсу ў беларускай мове на розных гістарычных этапах, асвятлілі падыходы да адлюстравання запазычанай лексікі ў слоўніках. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням культуры мовы.
Тэкст і фота з сайта: газета «Звязда»