24 кастрычніка 2024 г. у прэс-цэнтры Дома прэсы адбыўся круглы стол на тэму: «Трэнд на роднае: дасягненні навукоўцаў і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы».
На прэс-канферэнцыі спікеры абмеркавалі дасягненні вучоных у даследаванні роднай мовы, а таксама адказалі на пытанні: як папулярызуецца беларуская мова сёння? У чым асаблівасць нашай мовы? Ці ёсць у моладзі цікавасць да роднай мовай? Які ён — беларускі слэнг? Што неабходна рабіць, каб папулярызаваць родную мову?
Спікерамі круглага стала выступілі:
Капылоў Ігар Лявонавіч, дырэктар філіяла "Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа" Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі;
Пішчоў Сяргей Мікалаевіч, начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
Булаўкіна Ірына Уладзіміраўна, кансультант упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
Карлюкевіч Аляксандр Мікалаевіч, дырэктар, галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда»;
Іўчанкаў Віктар Іванавіч, прафесар кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі факультэту журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар;
Назаранка Юлія Віктараўна, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;
Шапран Наталля Мікалаеўна, галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова»;
Каралёва Яніна Вячаславаўна, галоўны рэдактар часопіса «Бярозка».