Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Круглы стол «Шляхі Вялікай Перамогі»

21 мая 2025 г. адбыўся круглы стол «Шляхі Вялікай Перамогі», прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Круглы стол быў арганізаваны і праведзены аддзелам выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

З прывітальным словам выступіў дырэктар Цэнтра А.І. Лакотка.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі вядучыя беларускія мастацтвазнаўцы, супрацоўнікі і дактаранты Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага і Віцебскага абласных краязнаўчых музеяў, выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава і інш.

У дакладах выступоўцы раскрылі значнасць тэматыкі, звязанай з Вялікай Айчыннай вайной і Перамогай, для беларускай мастацкай школы, для нацыянальнай культуры, грамадства, далі ацэнку ўвасабленню звязанай з Вялікай Айчыннай вайной тэматыкі ў сучасным жывапісе, графіцы, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, скульптуры, пазнаёмілі з найбуйнейшымі выставачнымі праектамі музеяў Беларусі, прымеркаванымі да 80-годдзя Перамогі.

belБеларуская мова