22 красавіка 2026 года ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшла ўжо традыцыйная, 15-я культурна-асветніцкая акцыя «Майстры беларускай культуры. Іван Шамякін».
У рамках мерапрыемства адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання дагавора аб перадачы правоў на выкарыстанне лічбавых копій кніжных выданняў і публікацый аўтара ў інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
На мерапрыемстве выступілі члены сям'і народнага пісьменніка, прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, супрацоўнікі Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Я.У. Голікава-Пошка і старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы кандыдат філалагічных навук, дацэнт М. В. Шамякіна), Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Тэкст і фота з сайта: Нацыянальная бібліятэка Беларусі