Загадчык аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі А.А. Карпілава прыняла ўдзел у здымках дакументальнага фільма «Трэст, які не лопнуў» вытворчасці нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», прысвечанага ранняму перыяду айчыннага кіно. За камерай - рэжысёр-аператар Ю. Цімафееў (12 красавіка, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва).