19 лютага 2025 г. на філалагічным факультэце БДУ прайшла лекцыя для студэнтаў-філолагаў "Фарміраванне лексічнага складу беларускай мовы ва ўмовах міжмоўных кантактаў”, арганізаваная сумесна кафедрай беларускага мовазнаўства і аддзелам славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Падчас сустрэчы супрацоўнікі аддзела славістыкі і тэорыі мовы, сектара этналінгвістыкі і фальклору і сектара ўсходазнаўства расказалі аб асноўных напрамках навуковай дзейнасці і асаблівасцях правядзення навуковых даследаванняў.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа