Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Лекцыя для студэнтаў 2 курса

18 чэрвеня 2025 года лекцыю для студэнтаў 2 курса факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта “Сучасная беларуская дзіцячая літаратура для школьнікаў” прачытала доктар філалагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік сектара гісторыі беларускай літаратуры аддзела ўзаемасувязей літаратур Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Святлана Калядка ў рамках Тыдня беларускай літаратуры ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі.

Размова ішла аб вядучых тэндэнцыях у развіцці сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры, аб разнастайнасці жанравых форм сучасных твораў для дзяцей, ідэйна-тэматычнай накіраванасці і вобразнай сістэме паэтычных і празаічных твораў. Закраналіся пытанні перыядычных выданняў для дзяцей, адбору твораў для вывучэння на ўроках літаратурнага чытання і на пазакласным чытанні. Асабліва падрабязна спыніліся на разглядзе твораў у жанры фэнтэзі, на змесце і структуры тэксту, у якім ствараецца іншая рэальнасць з іншымі законамі і формамі існавання.

Студэнты далучыліся да дыскусіі, наколькі патрэбныя такія творы дзецям і як правільна іх інтэрпрэтаваць, каб размежаваць рэальнае і прыдуманае, фантазійнае.

Тэкст з сайта: Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы

belБеларуская мова