14 лютага ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася першая лекцыя «Камерно-вокальные жанры в белорусском композиторском творчестве в контексте истории европейской музыки» з цыкла "Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі".
Супрацоўнікі аддзела музычна-выканальніцкага мастацтва Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прадставілі прысутным вынікі сваіх даследаванняў у галіне беларускай музыкі.
Удзельнікі Музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі выканалі найбольш яскравыя ўзоры ў жанры раманса.
Тэкст і фота з сайта: Нацыянальная бібліятэка Беларусі