22 жніўня 2024 у гісторыка-культурным цэнтры «Вялікае пасольства» ў Каралеўскай браме (філіял Музея Сусветнага акіяна, г. Калінінград, Расія) адбылася лекцыя «Кант і музыка», якую правяла загадчык аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Ірына Гарбушына.
Мерапрыемства прайшло ў рамках святкавання 300-годдзя з дня нараджэння Імануіла Канта. У цяперашні час у сценах музея функцыянуе выстава, прысвечаная вялікаму філосафу. На лекцыі слухачы пазнаёміліся з музычным асяроддзем, у якім жыў І.Кант, яго поглядамі на музыку, а таксама з музычным творам, інспіраваным яго ідэямі.