Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Лекцыя-канцерт «Белая голубонька»

28 сакавіка ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася чарговая інтэрактыўная лекцыя-канцэрт "Белая голубонька" з цыкла "Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры".

Удзельнікі Музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі на гэты раз прадставілі слухачам кантату «Белая голубонька», напісаную сучасным беларускім кампазітарам Аленай Атрашкевіч.

Мастацкі кіраўнік капэлы Галіна Цмыг у даступнай форме прадставіла аналіз гэтага музычнага твора, расказала слухачам пра крыніцы, якія натхнілі кампазітара, і пра іх аўтарскую інтэрпрэтацыю.

Фота і тэкст з сайта: Нацыянальная бібліятэка Беларусі

belБеларуская мова