Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Лекцыя «Масленіца ў беларускай традыцыі»

1 сакавіка 2025 г. на базе Батанічнага саду НАН Беларусі маладымі вучонымі Аддзялення біялагічных навук пры ўдзеле маладых вучоных Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў было арганізавана мерапрыемства, прымеркаванае да святкавання Масленіцы.

На мерапрыемстве выступіла малодшы навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі В.І. Трубач з лекцыяй «Масленіца ў беларускай традыцыі», за што была ўзнагароджана граматай "За значны ўклад у развіццё супрацоўніцтва з арганізацыямі Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі ў галіне маладзёжнай палітыкі".

belБеларуская мова