Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Лекцыя «Нормы дзелавога пісьма»

Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў 1 красавіка 2026 года прачытаў лекцыю «Нормы дзелавага пісьма» для работнікаў Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Ігар Лявонавіч прааналізаваў асноўныя асаблівасці дзелавога стылю маўлення, засяродзіў увагу слухачоў на моўных нормах і магчымых памылках, разгледзеў несупадзенні ў патрабаваннях да афармлення дзелавых дакументаў у розных краінах. Дакладчык прапанаваў моўныя канструкцыі, якія могуць забяспечыць яснасць, дакладнасць і лаканічнасць у дзелавой камунікацыі. Найбольшую зацікаўленасць слухачоў выклікалі правілы змянення прозвішчаў у рускай і беларускай мовах.

Тэкст з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа

belБеларуская мова