Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Лінгвістычны квіз «МоваВеды»

19 лютага 2026 года супрацоўнікі аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі сумесна з Інстытутам гісторыі правялі сустрэчу са студэнтамі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы.

Мерапрыемства адкрыла загадчык аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа кандыдат філалагічных навук, дацэнт І.У. Ялынцава. Яна павіншавала прысутных з надыходзячым святам, расказала аб напрамках і выніках даследчай работы аддзела, азнаёміла з манаграфіямі, слоўнікамі і дапаможнікамі, запатрабаванымі не толькі ў навуковай сферы, але і ў адукацыйным працэсе.

Другая частка сустрэчы была прысвечана лінгвістычнай віктарыне «МоваВеды», якую правялі квіз-майстры – старшыя навуковыя супрацоўнікі аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей кандыдаты філалагічных навук А.Г. Ванкевіч і Ю.В. Маліцкі. Адказы ацэньвала кампетэнтнае журы ў складзе вядучага навуковага супрацоўніка аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей кандыдата філалагічных навук В.М. Нікалаевай (старшыні), вядучага навуковага супрацоўніка аддзела сучаснай беларускай мовы кандыдата філалагічных навук, дацэнта В.І. Уласевіч і малодшага навуковага супрацоўніка аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей Г.В. Бубен.

Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа

belБеларуская мова