Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Літаратурная гасцёўня «Беларускія абрады і традыцыі: культурная спадчына нашага народа»

19 лютага 2026 года да Міжнароднага дня роднай мовы на філалагічным факультэце прайшла літаратурная гасцёўня «Беларускія абрады і традыцыі: культурная спадчына нашага народа» з навуковым супрацоўнікам аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Цатуравай Алёнай Пятроўнай.

У арганізацыі мерапрыемства прынялі ўдзел выкладчыкі кафедры замежных моў Шэлег Вера Міхайлаўна, Жук Васіль Ігаравіч, Клімчанка Святлана Рыгораўна, Сахончык Таццяна Паўлаўна, Чыкіль Марыя Юр'еўна, Субота Кацярына Ігараўна і куратар групы 310425 Бародзіч Святлана Аляксандраўна.

Спікер пазнаёміла студэнтаў з унікальнай сямейна-абрадавай нематэрыяльнай спадчынай нашых продкаў, дзе асабліва шанаваліся такія ключавыя каштоўнасці, як павага да старэйшых, працавітасць, гасціннасць. Асаблівую цікавасць у аўдыторыі выклікалі абрадавыя падзеі, звязаныя з правядзеннем народных свят, сватаннем, вяселлем і хрэсьбінамі дзяцей. 

Тэкст і фота з сайта: Філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка

belБеларуская мова