Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Літаратурная гасцёўня “Таемнасць прыгожага слова”

10 сакавіка 2026 года навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Мяцеліца І.С. прыняла ўдзел у літаратурнай гасцёўні “Таемнасць прыгожага слова” на філалагічным факультэце БДПУ імя Максіма Танка.

Мерапрыемства было прымеркавана да Года беларускай жанчыны і прайшло пад знакам “Паэзія вясны”. Ірына Сяргееўна абазначыла галоўныя тэндэнцыі і напрамкі сучаснай вершатворчасці, пазнаёміла з дзейнасцю Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, паведаміла пра навуковыя мерапрыемствы свайго аддзела.

belБеларуская мова