Літаратура Новага часу ў люстэрку сучаснай гуманітарыстыкі : зборнік навуковых артыкулаў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы ; навук. рэд. Г. М. Кісліцына. — Мінск : Беларуская навука, 2024. — 401 с.
У зборніку прадстаўлены навуковыя артыкулы згодна з дакладамі, якія былі зроблены на трох штогадовых Кісялёўскіх чытаннях у гонар вядомага літаратуразнаўцы і гісторыка Генадзя Кісялёва (1931—2008). Кісялёўскія чытанні з'яўляюцца адзіным у Беларусі навуковым форумам, які спецыялізуецца пераважна на гісторыі нацыянальнай культуры XIX ст.
III Кісялёўскія чытанні ўпершыню адбыліся ў міжнародным фармаце, пры гэтым да ўдзелу былі запрошаны не толькі літаратуразнаўцы-філолагі, але і спецыялісты ў галіне іншых гуманітарных дысцыплін.
Адрасуецца вучоным, выкладчыкам, аспірантам и студэнтам гуманітарных спецыяльнасцей.