Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

“Літаратурная гасцёўня «Думаць вершы»”

Навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст.  Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Мяцеліца Ірына Сяргееўна выступіла членам журы завочнага і вочнага этапаў штогадовага гарадскога конкурсу “Літаратурная гасцёўня «Думаць вершы»”, арганізаванага Мінскім дзяржаўным палацам дзяцей і моладзі.

У конкурсе прымалі ўдзел вучні 6-11-х класаў школ, гімназій, ліцэяў, навучэнцы гурткоў, клубаў, устаноў дадатковай адукацыі.

Папярэдне па прапанаваных крытэрыях (у завочнай форме) было ацэнена 65 мастацкіх твораў на тэму “У зачараваным царстве” (паэзія, проза, драматургія) у трох узроставых катэгорыях.

25 кастрычніка прайшоў заключны (вочны) этап, на якім былі вызначаны пераможцы ў намінацыі “Найлепшае прачытанне” і ўручаны дыпломы аўтарам найлепшых мастацкіх твораў.

belБеларуская мова