Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі І.Л. Капылоў прыняў удзел у творчай сустрэчы ў рамках праекта «Літаратурны Алімп Беларусі».
Сустрэча прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і была прысвечана творчасці пісьменніка, журналіста, тэлевядучага і радыёвядучага, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Навума Гальпяровіча.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа