Беларускі фальклор сёння становіцца не толькі аб'ектам навуковага пошуку, але і жывой крыніцай натхнення для ўсіх, для каго дарагая культурная спадчына. Надзвычай актуальным застаецца пытанне захавання аўтэнтычных матэрыялаў — песень, прыказак, прымавак, сабраных даследчыкамі.
У праграме «Проста пра навуку» (эфір 29 сакавіка 2026 года) гаварылі пра тое, як сучасныя тэхналогіі дапамагаюць зберагчы нацыянальны скарб.
У выпуску размова ішла пра тое,
- якія матэрыялы і за які перыяд уключае фонд запісаў фальклорных экспедыцый;
- з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца беларускія вучоныя ў працэсе алічбоўкі фондаў;
- што прапануе карыстальнікам электронная старонка фальклорнага архіва;
- якія рэгіёны Беларусі застаюцца ў фокусе ўвагі сучасных этнографаў.
Эксперт — Юрый Унуковіч, кандыдат гістарычных навук, загадчык сектара захавання фальклорнай спадчыны аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.