18 лютага 2026 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў рамках Тыдня роднай мовы прайшоў круглы стол «Мастацкі пераклад і арыгінальны тэкст: праблемы інтэрпрэтацыі».
У працы круглага стала прынялі ўдзел не толькі навукоўцы Цэнтра, але і прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў, Цэнтра энцыклапедычных выданняў НАН Беларусі, філалагічнага факультэта БДУ.