Вераніка Мікалаеўна Ярмалінская, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, загадчык аддзела тэатральнага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, прыняла ўдзел у святкаванні 35-годдзя ўтварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў і 80-годдзя Узбекскага саюза тэатральных дзеячаў, а таксама ў паказе Міжнароднай акустычнай тэатральнай школы, у якім прымалі ўдзел артысты з Беларусі.
На дзелавой сустрэчы ў рамках мерапрыемства выступіла з дакладам «35-годдзе ўтварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў і сучасная тэатральная прастора Беларусі», прыняла ўдзел у абмеркаванні далейшых навуковых тэатразнаўчых даследаванняў па пытаннях развіцця сучаснага тэатральнага мастацтва Узбекістана і Беларусі і правядзенні сумесных навукова-практычных мерапрыемстваў.
Узнагароджана медалём Міністэрства культуры Узбекістана і Саюза тэатральных дзеячаў Узбекістана «За адданасць тэатру».