16 чэрвеня 2025 года ў галерэі «Другі паверх» адбылося адкрыццё Міжнароднай выставы «ВЕРА: праваслаўная вера ў творах мастакоў XXI стагоддзя».
З прывітальнымі словамі выступілі: дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі акадэмік А.І. Лакотка, старшыня Сінадальнага аддзела па культуры і царкоўным мастацтве Беларускай праваслаўнай царквы протаіерэй Іаан Задарожын, памочнік сенатара па працы ў Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі Скакоўская Людміла Мікалаеўна, старшыня савета Цвярскога рэгіянальнага аддзялення Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства Сцяпанаў Вадзім Валер'евіч, намеснік старшыні Грамадскай палаты г. Цверы, сустаршыня рэгіянальнага аддзялення ў Цвярской вобласці Агульнарасійскага грамадскага руху Культурны фронт Расіі Траццякоў Аляксей Юр'евіч, заслужаны мастак Расіі, віцэ-прэзідэнт Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў Сяргееў Барыс Міхайлавіч, прадстаўнік Расійскага клуба праваслаўных мецэнатаў Суцямаў Дзмітрый Віктаравіч. Ад беларускіх мастакоў, якія ўдзельнічаюць у выставе, выступіла Наталля Табушава.
Выстава будзе экспанавацца ў галерэі "Другі паверх" да 18 ліпеня 2025 года.