Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс Международной выставки «Память нашей Победы»

Паважаныя калегі!

Запрашаем вас на адкрыццё міжнароднай выставы «Память нашей Победы», прысвечанай 80-годдзю перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, якое адбудзецца 5 мая 2025 года ў 15:00 у галерэі «Второй этаж» па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корпус 1.

На выставе прадстаўлены работы беларускіх і расійскіх мастакоў, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, перамозе ў ёй савецкага народа, сучаснаму асэнсаванню нашага гераічнага мінулага. У выставе прымаюць удзел члены студыі ваенных мастакоў Цэнтральнага Дома афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь г. Мінска, жывапісцы, графікі і скульптары Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў Санкт-Пецярбурга, Цверы: заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь У. В. Уродніч, ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў С. М. Барысаў, народны мастак Расійскай Федэрацыі Л. Г. Юга, член Саюза мастакоў Санкт-Пецярбурга А.С. Крыванос, жывапісцы і графікі А. Рындзіна, Ф. Фядзюнін, У. Сямёнаў і іншыя.

Выстава арганізавана аддзелам старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пры падтрымцы Грамадскай палаты г. Цверы і Расійскага клуба праваслаўных мецэнатаў.

 —
 Кір'янава Вольга Анатольеўна
 галоўны захавальнік
 Цэнтр даследаванняў беларускай культуры,
 мовы і літаратуры НАН Беларусі
 тэл.:+375(17)270-27-32 

belБеларуская мова