Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларускі літаратурны працэс: традыцыі і сучаснасць»

15-16 красавіка 2026 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларускі літаратурны працэс: традыцыі і сучаснасць», прымеркаваная да 95-годдзя Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы.

Форум аб'яднаў вядучых вучоных, выкладчыкаў і даследчыкаў, якія абмеркавалі актуальныя праблемы гісторыі і тэорыі літаратуры, найноўшыя падыходы да вывучэння нацыянальнага літаратурнага працэсу і перспектывы развіцця гуманітарнай навукі ў цэлым.

belБеларуская мова