Міжнародная навуковая канферэнцыя "Заходняя Беларусь" (1921–1939) – гісторыя, культура, літаратурны рух – і сучасныя праблемы развіцця" прайшла 17 верасня ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры.
Мерапрыемства адкрылася прывітальнымі словамі дырэктара Інстытута літаратуразнаўства Івана Саверчанкі, дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандра Лакоткі, старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхася Пазнякова, а таксама грунтоўным выступленнем, у якім заяўленая тэма форуму разглядалася ў шырокім гістарычным кантэксце, акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Аляксандра Кавалені.
Вядучыя даследчыкі-гісторыкі, філолагі, археолагі, палітолагі з розных устаноў краіны і блізкага замежжа абмеркавалі пытанні, звязаныя з грамадска-гістарычным дыскурсам і літаратурна-мастацкай спадчынай Заходняй Беларусі. Плануецца выніковая публікацыя зборніка матэрыялаў.