Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Роднае слова на хвалях часу»

16 кастрычніка 2025 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Роднае слова на хвалях часу: да 90-годдзя акадэміка А. І. Падлужнага».

Канферэнцыю адкрыла Валянціна Паўлаўна Русак, загадчык аддзела сучаснай беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. Яна падкрэсліла вялікі ўклад акадэміка А.І. Падлужнага ў развіццё беларускага мовазнаўства, адзначыла яго ролю ў вывучэнні фанетыкі і фаналогіі сучаснай беларускай мовы.

У прывітальным слове намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Вольга Сяргееўна Юшкевіч адзначыла, што найлепшыя навуковыя традыцыі, закладзеныя акадэмікам А.І. Падлужным і навукоўцамі папярэдніх пакаленняў, аддзел сучаснай беларускай мовы пад кіраўніцтвам В.П. Русак працягвае і сёння.

Дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Вольга Мікалаеўна Папко звярнула ўвагу на сувязь часоў і пераемнасць пакаленняў даследчыкаў беларускай мовы, падкрэсліла важнасць перадачы вопыту і напрацовак ад старэйшых вучоных малодшым.

Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа

belБеларуская мова