Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальные проблемы языкознания в свете современных научных исследований»

20 кастрычніка 2025 г. у Акадэміі навук Рэспублікі Татарстан пачала сваю працу Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальные проблемы языкознания в свете современных научных исследований», прысвечаная сучасным тэндэнцыям і выклікам у галіне лінгвістычных пошукаў. Мерапрыемства праводзіцца Інстытутам мовы, літаратуры і мастацтва імя Г. Ібрагімава ў рамках Міжнароднага навуковага сімпозіума «Современные тенденции развития лингвистической науки: проблематика и методология исследований».

На пленарным пасяджэнні былі выслуханы даклады доктара філалагічных навук правадзейнага члена Акадэміі навук Рэспублікі Татарстан, віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук Рэспублікі Татарстан Айнура Ахатавіча Цімерханава, кандыдата філалагічных навук дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігара Лявонавіча Капылова, доктара філалагічных навук кіраўніка Навукова-даследчага цэнтра па нацыянальна-моўных адносінах Інстытута мовазнаўства Расійскай акадэміі навук Айсы Мікалаеўны Біткеевай, доктара філалагічных навук вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута філалогіі Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук Мікалая Сяргеевіча Урцегешава, доктара філалагічных навук вядучага навуковага супрацоўніка аддзела параўнальна-гістарычнага вывучэння індаеўрапейскіх моў і арэальных даследаванняў Інстытута лінгвістычных даследаванняў Расійскай акадэміі навук Мікалая Аляксандравіча Бандаркі і доктара гістарычных навук, прафесара, загадчыка Цэнтра візуальнай антрапалогіі, галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута этналогіі і антрапалогіі імя М.М. Міклухі-Маклая Расійскай акадэміі навук Алены Сяргееўны Данілка.

Тэкст і фота з сайта: Акадэмія навук Рэспублікі Татарстан

belБеларуская мова