9 снежня 2025 года ў Цвярскім дзяржаўным універсітэце адбыўся Міжнародны круглы стол, прымеркаваны да 134-й гадавіны з дня нараджэння Максіма Багдановіча з удзелам навуковых, адукацыйных і музейных устаноў Расіі і Беларусі з анлайн далучэннем.
Ад імя Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі з прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася вучоны сакратар інстытута кандыдат філалагічных навук Людміла Уладзіміраўна Іконнікава.
З дакладамі выступілі кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. Вабішчэвіч Таццяна Іванаўна (тэма выступлення “Максим Богданович как начинатель белорусской поэтической Скоринианы”) і кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Карп Алена Аляксандраўна (тэма выступлення “Идейные и эстетические принципы литературной критики Максима Богдановича”)