Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt.кантакт» пачнецца 20 сакавіка

З 20 да 27 сакавіка 2025 года ў Магілёве ў 18 раз пройдзе Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt.кантакт», заснавальнікамі якога з'яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт. Традыцыйна ў рамках форуму адбудуцца паказы спектаклей беларускіх і замежных тэатральных калектываў, майстар-класы, творчыя сустрэчы, будзе арганізавана работа маладзёжнай творчай лабараторыі.

У складзе міжнароднага журы заяўлены прадстаўнікі Беларусі і Расіі:

  • Ярмалінская Вераніка Мікалаеўна, загадчык аддзела тэатральнага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар мастацтвазнаўства, старшыня Беларускага саюза майстроў тэатральных дзеячаў,
  • Барзова Алена Мікалаеўна, заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі, ганаровы акадэмік Нацыянальнай гуманітарнай акадэміі Расійскай Федэрацыі;
  • Кабанаў Міхаіл Уладзіміравіч, народны артыст Расіі, рэжысёр, акцёр ММАТ (МХАТ) імя Максіма Горкага, педагог акцёрскага майстэрства ўніверсітэта «Сінергія»;
  • Марозава Кацярына Барысаўна, тэатразнаўца, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва (ГІТІС), педагог вышэйшай школы сцэнічных мастацтваў "Школа Г.Г. Даманяна", старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага Інстытута мастацтвазнаўства;
  • Фёдараў Дзяніс Уладзіміравіч, рэжысёр-пастаноўшчык дзяржаўнай установы «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі"», неаднаразовы ўдзельнік міжнародных тэатральных лабараторый у Сербіі, Расіі, Ізраілі, Швецыі.

Тэкст з сайта: «Зямля i людзi» — магілёўская абласная аграпрамысловая газета

belБеларуская мова