26 лютага рэгіянальная грамадская арганізацыя «Нацыянальна-культурная аўтаномія "Беларусы Масквы"» ў рэжымах афлайн/анлайн з прамой трансляцыяй на партале «Культура РФ» правяла маштабнае мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы. Сустрэчу арганізавалі пры падтрымцы Цэнтра славянскіх культур Усерасійскай дзяржаўнай бібліятэкі замежнай літаратуры імя М.І. Рудаміно.
У мерапрыемстве прыняла ўдзел загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Наталля Паляшчук. Яе выступленне было прысвечана праблемам захавання і папулярызацыі старабеларускага пісьменства.
Тэкст і фота з сайта: Барысаўская бібліятэка імя І.Х. Каладзеева