У сталічным парку Перамогі 1 мая 2024 г. прайшлі святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя Першамаю. Прадстаўнікі прафсаюзаў, працоўных калектываў і дзяржаўных органаў кіравання, ветэраны працы і моладзь усклалі кветкі да абеліска «Мінск – горад-герой». Пасля гэтага пачалася ўрачыстая частка, прысвечаная святу працы.
Члены прафсаюза Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прынялі актыўны ўдзел у маёўцы ў парку Перамогі, дзе прафсаюзы Беларусі арганізавалі інтэрактыўныя пляцоўкі.