Супрацоўнікі аддзела музычна-выканальніцкага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў складзе Музычнай капэлы прынялі ўдзел у музычнай экскурсіі ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, якая адбылася 9 снежня 2025 года ў гонар дня нараджэння паэта.
Была выканана спецыяльна падрыхтаваная для мерапрыемства праграма (прагучалі беларуская народная песня «Пра камара» ў апрацоўцы Людмілы Жукавай; «Песнопение в честь Евфросинии Полоцкой» Людмілы Шлег; «Па-над белым пухам вішняў» Максіма Багдановіча і Ігара Паліводы; «Зорка Венера» Максіма Багдановіча і Сымона Рака-Міхайлоўскага; духоўны верш «Ой, ішлі-прайшлі»; прэм'ера твора «Малітва за паэтаў» Валерыя Максімовіча і Аляксея Апановіча).