Госці радыё "Культура" — дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ігар Лявонавіч Капылоў і загадчык аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі кандыдат філалагічных навук Алена Мікалаеўна Лапцёнак.
Тэмы размовы:
- анамастыка — навука на стыку лінгвістыкі, гісторыі і юрыспрудэнцыі;
- агульныя і лакальныя праблемы ў вучоных розных краін;
- ад Адама і Евы да якуцкага эпасу – спектр дакладаў на III Міжнароднай канферэнцыі "Сучасныя праблемы анамастыкі (да 90-годдзя з дня нараджэння В. П. Лемцюговай)";
- здаровы навуковы падыход: спачатку апісваць, потым кадыфікаваць.