Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Навукова-практычная канферэнцыя «Шарашова і Пружанскі край»

22-23 мая 2025 г. у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці адбылася навукова-практычная канферэнцыя "Шарашова і Пружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёну", прысвечаная 645-годдзю Шарашова, радзімы выдатных даследчыкаў-этнографаў Паўла Баброўскага і Юзэфа Ігната Крашэўскага. Гэты рэгіён з'яўляецца радзімай Шарашоўскага Евангелля і вядомых помнікаў беларускага сакральнага жывапісу і скульптуры XVII стагоддзя. У Шарашове добра захавалася традыцыйная забудова, помнікі архітэктуры, якія з'яўляюцца ў нашы дні аб'ектамі вывучэння для даследчыкаў розных напрамкаў.

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел каля 60 даследчыкаў, спецыялістаў у галіне навукі, культуры, адукацыі з Мінска, Гродна, Брэста і Брэсцкай вобласці. У іх ліку 9 дактароў навук, 28 кандыдатаў навук. Для ўдзельнікаў была арганізавана культурная праграма ў выглядзе краязнаўчых экскурсій па Пружанскім раёне, у прыватнасці, па г.п. Шарашове і г. Пружаны, якая дазволіла азнаёміцца з унікальнымі помнікамі архітэктуры рэгіёна — Касцёлам Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Пружаны, саборам Святога Аляксандра Неўскага, званіцай XVIII стагоддзя ў г. п. Шарашова і многімі іншымі.

Удзельнікі канферэнцыі прадставілі вынікі сваіх навуковых даследаванняў на 3 секцыях - гісторыі рэгіёна, яго культурнага і турыстычнага патэнцыялу, а таксама актуальных праблем этналогіі і іншых гуманітарных дысцыплін. Важнай падзеяй таксама стала правядзенне круглага стала "Пружанскі рэгіён у Вялікай Айчыннай вайне (да 80-годдзя Вялікай Перамогі)", прымеркаванага да значнай памятнай даты.

Падчас канферэнцыі прайшла прэзентацыя кнігі "Шарашова і Пружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіену. Даследаванні і матэрыялы", якая ўключыла ў сябе напрацоўкі даследчыкаў па вывучэнні Пружанскага раёна.

Правядзенне канферэнцыі ў Пружанскім раёне дазволіла пазнаёміцца з самабытнымі традыцыямі матэрыяльнай і духоўнай культуры рэгіёна, прыцягнула ўвагу да пазітыўнага вопыту захавання культурнай спадчыны, што важна для выхавання патрыятызму, павагі да роднага краю, развіцця супрацоўніцтва паміж вучонымі, дзеячамі культуры, педагогамі.

belБеларуская мова