21 кастрычніка 2025 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшоў навукова-практычны семінар з удзелам супрацоўнікаў Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе» па тэматыцы камплектавання і выкарыстання калекцый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Абмяркоўваліся наступныя пытанні:
- Пабудова і структура музейнай экспазіцыі.
- Музейны ўлік, праца ў аўтаматызаванай базе, навуковае апісанне прадмета, атрыбуцыя прадмета.
- Рэстаўрацыя прадметаў жывапісу, у прыватнасці, рэстаўрацыя маляванак.
- Навуковая дзейнасць, канферэнцыі.