5 снежня 2025 года адбыўся навуковы семінар «Актуальные проблемы современной этнологии», праведзены сумесна са спецыялістамі з Рэспублікі Башкартастан.
На семінары выступілі дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі В.М.Папко, загадчык аддзела народазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі А.У. Гурко.
Таксама адбылася прэзентацыя рукапісу манаграфіі «Башкиры в Беларуси» вядучага навуковага супрацоўніка аддзела народазнаўства Л. М.Квілінковай.
З дакладам "Белорусы Башкортостана: своеобразие этнической культуры и идентичности" выступіла загадчык аддзела этнаграфіі, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута этналагічных даследаванняў імя Р.Г. Кузеева Уфімскага федэральнага даследчага цэнтра РАН Ф.Г. Галіева.