Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

“Наш шлях памысны і высокі, бо ў родным краі гэты шлях”

Пад такой назвай (радкі з верша Навума Гальпяровіча) прайшла творчая сустрэча на базе Навасёлкаўскай сярэдняй школы і Дунілавіцкай сельскай бібліятэкі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці, арганізаваная Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Мэта сустрэчы — выхаванне патрыятызму і папулярызацыя духоўных каштоўнасцей у моладзі. У мерапрыемстве прымалі ўдзел дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў, паэт, пісьменнік, публіцыст, вядучы праграм "Сурозмоўцы", "Дыялогі пра культуру" заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Навум Гальпяровіч, генеральны дырэктар, заснавальнік і выдавец газет "Шапокляк", "Друг пенсионера" Анатоль Гармаза, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Юлія Зарэцкая.

Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа

belБеларуская мова