Госці радыё «Культура» — кандыдат філалагічных навук, дацэнт, літаратурны крытык, загадчык аддзела ўзаемасувязей літаратур Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Анатоль Трафімчык і загадчык філіяла «Беларуская хатка» Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Ала Івашкевіч. Сёлета беларуская грамадскасць адзначае 140-годдзе з дня нараджэння выдатнага пісьменніка, паэта, публіцыста і літаратурнага крытыка Змітрака Бядулі.
Тэмы размовы:
- уклад Змітрака Бядулі ў станаўленне і развіццё нацыянальнай літаратуры;
- першы зборнік "Абразкі" і лірычныя імпрэсіі-мініяцюры;
- мастацкая каштоўнасць рэалістычных твораў;
- "Беларуская хатка" і эпоха: цікавыя факты і "таямніцы" сустрэч Бядулі і Багдановіча;
- юбілейныя мерапрыемствы, прысвечаныя класіку.